пятница, 20 мая 2011 г.

Эксперыментальная гульня Пастаўскага звяза

Дарагія сябры, скаўты Пастаўскага звяза. Запрашаю Вас у якасці эксперыменту прыняць удзел у новай прыгодніцкай гульні «Арго». Умовы і мэты гульні надзвычай простыя – знайсці сакрэтную схованку. Каб прайсці гульню неабходна выканаць ўсяго тры нескладаных задачы:

1. Неабходна выявіць арыенцір паказаны на наступным фота. Геаграфічныя каардынаты арыентыру: N 55°07'52.4", E 26°51'20.5"

2. Знайсці варонку часоў вайны ад выбуху авіябомбы, якая знаходзіцца на адлегласці 195 метраў, у напрамку па азімуце 347° ад арыенціра.

3. Дастаць картку з патаемніка, змест якой неабходна адправіць на E-mail: fse.belarus@gmail.com. Замест знойдзенай карткі неабходна пакінуць сваю, такую ж картку, толькі напісаўшы ў ёй назву свайго кап'я, а таксама прыдумаць свой сакрэтны код які складаецца з пяці лацінскіх літар або лічбаў, які мусіць ведаць толькі ваша кап'ё.

Копьё якое першае знойде сакрэтную схованку, разам з карткай якая змяшчае код, знойдзе маленькую зорку, якую можа пакінуць у кап'і ў якасці трафея.

Пакуль гэта ўсё. Жадаю Поспехаў!

Igor Rakiel

Комментариев нет:

Отправить комментарий